Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Тэатры

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх воінаў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі драматург Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч (1907–1987) у 1949 г. напісаў п’есу ў 3-х актах 8-мі карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам Канстанцінам Мікалаевічам Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Я. Купалы. Прэм’ера – 4 кастрычніка 1950 г. Аднак спектакль аказаўся незаўважаны крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў зняты з рэпертуару.

У 1960-я гг. была папулярнай форма самадзейнай мастацкай творчасцi – агітацыйна-мастацкія брыгады, якія сцэнічнымі сродкамі ажыццяўлялі выхаваўчую, агітацыйную і прапагандысцкую работу. На Беларусі яны ўзніклі ў 1919 г., у 1920–1930-я гг. пашырыліся на будоўлях і прадпрыемствах, у Вялікую Айчынную вайну былі ў партызанскіх атрадах. Найбольшага росквіту агітбрыгады дасягнулі ў 1970-я гг.

Самадзейны тэатральны калектыў пры прафкаме Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1946 г. Арганізатар і першы кіраўнік — Аляксей Максімавіч Самараў (1904–1977), заслужаны артыст БССР (1963), у 1947–1977 гг. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца характарных і камедыйных роляў.

Тэатральнае жыццё г. Пінска Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў Пінскі абласны драматычны тэатр (1946–1954). Праз працяглы час прафесійны тэатр у Пінску быў адроджаны — створаны на базе тэатра-студыі «Дыяген» (назва калектыву з 1992 г.) гарадскога Дома культуры.

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся 9 сакавіка 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У чацвёртым класе Уладзімір упершыню наведаў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На спектаклі хлопчык атрымаў моцныя ўраджанні, пасля гэтага пачаў удзельнічаць у школьнай самадзейнасці.

Тэатральны фестываль “Белая вежа” нарадзіўся ў 1996 годзе ў Брэсце. Назва паходзiць ад Камянецкай вежы, помнiка архiтэктуры ХIІІ ст. у горадзе Камянец, што на мяжы Белавежскай пушчы. На пляцоўцы ля знакамітай вежы ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля (па 2001 г.). На эмблеме фестывалю змешчана выява Камянецкай вежы, а за ёю амфітэатрам глядзельная зала.

Брэсцкі дзяржаўны тэатр быў створаны пастановай СНК БССР № 656 ад 1 кастрычнiка 1944 года. На працу ў Брэст прыехалі выпускнiкі Маскоўскага гарадскога тэатральнага вучылішча (курс народнага артыста РСФСР У. В. Гатоўцава), выхаваныя ў традыцыях мхатаўскай школы. Установа пачала працаваць як Брэсцкi абласны драматычны тэатр юнага гледача імя Н. Крупскай. 10 кастрычніка 1944 года быў паказаны спектакль “Вечер старинных водевилей”. Будынак даваеннага тэатра быў разбураны, таму працаваў тэатр у памяшканні тэатральных майстэрняў, клубах горада. З-за цяжкіх умоў некаторыя акцёры выехалі з горада, засталіся толькі сапраўдныя энтузіясты: Г. Волкаў, Ю. Уласаў, З. Курдзянок і інш.

Прэзентацыя Брэсцкага тэатра лялек адбылася 24 лютага 1963 года ў зале абласнога драматычнага тэатра iмя ЛКСМБ.

Нарадзілася “Белая вежа” ў 1996 г. Назва паходзiць ад “Белай вежы”, помнiка архiтэктуры ў г. Камянец, ля сцен якой ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля.